Народнаму песняру прысвячаецца

Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Жыхары Гродзенскага рэгіёна ўшанавалі памяць знакамітага беларускага песняра, прыняўшы ўдзел у абласным чэленджы “Класічна… патрыятычна”: Гродзеншчына чытае Я.Купалу і Я. Коласа”.