Летні чытацкі марафон

З 1 чэрвеня ў абласной бібліятэцы стартаваў традыцыйны марафон летняга чытання. У дзіцячым філіяле – “100 дзён з кнігай”, а ў аддзеле выданняў на замежных мовах – “Под книжным зонтиком”.

Правілы конкурсу “100 дзён з кнігай”: прачытаць за лета не менш 30 кніг з фондаў дзіцячага філіяла, садзейнічаць рэкламе конкурса ў сацыяльных сетках, запаўняць “чытацкі маршрут” на працягу 100 дзён летніх канікул.

Мы вызначым пераможцаў у наступных намінацыях:

  • “Бібліячэмпіён” – самыя-самыя чытаючыя рабяты рознага ўзроста;
  • “Аматар роднай мовы” – знатакі твораў на беларускай мове;
  • “Хачу ўсё ведаць” – юныя эрудыты, аматары энцыклапедый і навукова-папулярных выданняў;
  • “Тата, мама, я – чытаючая сям’я” – пры вызначэнні пераможцаў будзе улічвацца агульная колькасць кніг, прачытаных і дарослымі, і дзецьмі;
  • “Юны Шэрлак Холмс” – для аматараў дэтэктываў і твораў, якія захопліваюць напружаным сюжэтам.

Аддзел выданняў на замежных мовах запрашае паліглотаў прачытаць творы на мовах свету. Самых актыўных чакаюць прыемныя падарункі.

Прымайце ўдзел у чытацкім марафоне летняга чытання “ЛЕТА І КНІГА-2022”.

 

Чакаем новых сяброў і заўсёднікаў абласной бібліятэкі!