Знаёмцеся, часопіс “Судовы веснік”!

“Судовы веснік” – навукова-практычны часопіс, афіцыйнае выданне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1992 года. Часопіс змяшчае матэрыялы па праву і юрыспрудэнцыі; агляды судовай практыкі; аналітычныя артыкулы па пытаннях удасканалення заканадаўства і інш.

Чытайце ў свежым нумары часопіса “Судовы веснік”:

  • Як на практыцы разглядаюцца судовыя скаргі, якія звязаны з правам уласнаці на жыллё?
  • Як сучасныя тэхналогіі і тэхнічныя сродкі выкарыстоўваюцца ў судовай дзейнасці? Аналізуюцца падыходы да прымянення і ўдасканалення сучасных сродкаў камунікацыі пры вырашэнні судовых справаў.
  • Матэрыял суддзі Канстытуцыйнага Суду В.Рабцава аб замацаванні інстытута канстытуцыйнай скаргі. У артыкуле звернута ўвага на ўмовы такой скаргі, яе важнейшыя элементы.
  • Як праходзіла фарміраванне судовай улады ў старажытных беларускіх дзяржавах і Вялікім Княстве Літоўскім? Якія змены адбыліся пад час судовай рэформы XVI стагоддзя? Усё аб гісторыі беларускага правасуддзя чытайце ў рубрыцы “Судовая ўлада: гісторыя і сучаснасць”.

Больш падрабязна пазнаёміцца з нумарамі “Судовага весніка” вы можаце ў сектары перыядычных выданняў. Даведкі па тэл.: 71 89 43.