Займальнае падарожжа ў свет тэатра “Батлейка”

Народны лялечны тэатр “Батлейка” пачаў развівацца ў Беларусі з канца 16 стагоддзя, але і сёння працягвае выклікаць нязменную цікавасць і ў дзяцей, і ў дарослых.

2 лютага супрацоўнікі дзіцячага філіяла абласной навуковай бібліятэкі прысвяцілі “Кніжны дэсант” у яслях-садзе №35 гутарцы аб узнікненні “Батлейкі”.

Наперадзе ў дашкалят знаёмства з батлеечным спектаклем, які рыхтуецца ў дашкольнай ўстанове, таму напярэдадні асабліва цікава было пазнаёміцца з традыцыямі батлеечных паказаў, а таксама з уладкаваннем тэатра. Дашкаляты былі запрошаны ў медыяпадарожжа ў свет тэатра “Батлейка”. Дэманстрацыйная мадэль дазволіла ўважліва разгледзець ярусную прыладу для тэатральных пастаноў. Дзеці даведаліся, што сцэнай для прадстаўлення батлейкі звычайна служыла двухпавярховая драўляная скрыня, якая нагадвала царкву ці дамок, а таксама даведаліся аб прафесіі батлейніка.

ЛЕГА-майстэрня прапанавала паспрабаваць свае здольнасці ў стварэнні асабістага тэатра.