Абласны конкурс самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”

Вы крэатыўны чалавек і любіце тварыць? Захапляецеся літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам? А можа, калі Вы чыталі кнігу, думалі, як пэўны герой выглядаў бы на самой справе?

Тады Вам да нас! Гродзенская абласная навуковая бібліятэка аб’яўляе конкурс самаробнай лялькі сярод жыхароў Гродзенскай вобласці “Вернісаж літаратурных герояў”.

Творчыя работы могуць быць прадстаўлены ў выглядзе асобнай лялькі ці кампазіцыйных сцэн літаратурных твораў з прымяненнем любога матэрыялу і ў рознай тэхніцы.

Вы абмежаваны толькі сваёй фантазіяй.

Жадаем поспеху!