Выстава літаратуры, прысвечаная роднай Беларусі

Запрашаем наведаць кніжную выставу “Беларусь: гісторыя, культура, нацыя”, якая дзейнічае ў абанементным аддзеле і прымеркавана да Года народнага адзінства.
Прадстаўленая рознагаліновая літаратура, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі аб грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці, гісторыі і сучаснасці Рэспублікі Беларусь раскрываюць асаблівасці фарміравання і развіцця беларускай дзяржавы і дзяржаўнай улады ў Беларусі, дэманструюць багатую архітэктурную і культурную спадчыну краіны – тое, што стварае наша адзінства.
Прагляд літаратуры адлюстроўвае пераемнасць традыцый беларускага народа ад мінулага да сучаснага, згуртаванасць грамадства ў суровыя часы беларускай гісторыі.
Знаходзіцца экспазіцыя па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.