Запрашаем да ўдзелу ў ХVI Гарадзенскіх навуковых чытаннях “Скарбы гарадзенскіх калекцый”

30 верасня 2021 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адбудуцца ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.

Запрашаем навукоўцаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, прыняць удзел у мерапрыемстве.

Чытанні пройдуць у галоўным корпусе ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Усе падрабязнасці мерапрыемства і тэмы для абмеркавання можна знайсці ў інфармацыйным пісьме.

Сардэчна запрашаем!