Святасць мацярынства

Да Дня маці, які адзначаецца 14 кастрычніка, у абанементным аддзеле арганізавана літаратурная выстава-прагляд “Матулям прысвячаецца”, якая складаецца з трох раздзелаў:

  • “Святая пасада на зямлі” – навукова-папулярная, педагагічная і псіхалагічная літаратуры, якая будзе карысна не толькі матулям, але і ўсім, хто знаходзіцца ў рамантычных і сямейных узаемаадносінах, займаецца або плануе займацца выхаваннем дзяцей і вядзеннем хатняга быту, клапоціцца аб сваім здароўі, знешнасці і здароўі блізкіх;
  • “Нясумныя будні матулі” – забаўляльная мастацкая літаратура для жанчын, а таксама кнігі прыкладнога характару, з якімі можна займацца любімым хэндмейд-хобі (вышыўкай, вязаннем, бісерапляценнем, гатаваннем) або весела і карысна праводзіць вольныя гадзіны за самаўдасканальваннем і самаадукацыяй;
  • “Вянок жаночых лёсаў” – біяграфічныя выданні, прысвечаныя знакамітым жанчынам, чые лёсы абавязкова зацікавяць чытача.

Больш падрабязна пазнаёміцца з выданнямі выставы можна ў абанементным аддзеле па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.