Абласны семінар для бібліёграфаў

28 кастрычніка прайшоў абласны семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне сучасных карыстальнікаў: новыя патрабаванні і магчымасці” у рэжыме анлайн.

 

 

 

 

У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, спецыялісты Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласных бібліятэк, Ляхавіцкай раённай бібліятэчнай установы і бібліёграфы аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі раённых/гарадской цэнтральнай бібліятэк Гродзенскай вобласці.

 

 

Л. У. Здрадоўская, загадчык аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” зрабіла аналіз бібліяграфічнай прадукцыі публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. А.В. Кучынская, загадчык аддзела краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” пазнаёміла прысутных з базамі дадзеных краязнаўчай тэматыкі абласной бібліятэкі. І.М. Ілюшына, загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка ДУК “ЦБС г. Гродна” прадставіла бібліяграфічныя рэсурсы ГЦБ.

Інфармацыйна-бібліяграфічную дзейнасць сучаснай бібліятэкі агучыла Л.А. Аляксей, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі, аб праектнай рабоце па папулярызацыі прававых ведаў сярод падрастаючага пакалення вяла аповед Л.А. Раманчык, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

Вопытам работы па стварэнні электронных віртуальных рэсурсаў, у тым ліку і гісторыі населенных пунктаў сваёй мясцовасці падзяліліся В.А. Пляшэвіч, дырэктар ДУК “Ляхавіцкая раённая бібліятэчная сістэма”, А.В. Віктарава, намеснік дырэктара ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” і В.Ул. Зайцава, галоўны бібліятэкар па інфармацыйна-бібліяграфічнай рабоце ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.

Цікавыя і змястоўныя былі выступленні калег з іншых бібліятэчных устаноў краіны. Пра культурную спадчыну рэгіёна ў віртуальна-інфармацыйнай прасторы вяла гаворку Ю.А. Касцюк, галоўны бібліятэкар аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”. К.С. Барысюк, галоўны бібліятэкар навукова-метадычнага аддзела УК “Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага”, засяродзіла ўвагу на структуры і магчымасцях электронных інфармацыйных рэсурсаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў перыяд пандэміі.