Віншуем з Новым годам і Калядамі

Паважаныя чытачы! Шаноўныя сябры!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са светлымі святамі – Новым годам і Калядамі!

Гэта цудоўны час, калі атмасфера дабра і ўвагі сагравае нашыя сэрцы, адкрывае іх для высакародных спраў, дае надзею на выкананне запаветных жаданняў і рэалізацыю намечаных планаў.

Мы жадаем вам, дарагія чытачы, каб у наступным годзе вашыя мары здзяйсняліся, і кожны дзень прыносіў толькі прыемныя сюрпрызы. Натхнення вам, новых магчымасцяў, міру, аптымізму, дабрабыту, сапраўднага шчасця, кахання і здароўя. Няхай для кожнага спадарожнікамі жыцця ў надыходзячым го­дзе будуць поспех, радасць і ўдача!

І, канешне, мы жадаем вам кніг. Добрых і цікавых, казачных і рэалістычных, яскравых і спакойных – самых розных, якія захопяць вас і падораць мноства цудоўных пачуццяў. А абласная бібліятэка заўсёды дапаможа адшукаць сапраўды неверагодную гісторыю. Са святамі!

З павагай, калектыў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”