Хутка, хутка Новы год!

Ужо блізіцца час навагодніх святаў. Каб стварыць адпаведны настрой і дапамагчы справіцца з перадсвяточнымі клопатамі (прыгатаваннем страў, стварэннем стыльнага святочнага вобразу, упрыгожваннем дому, вызначэннем з падарункамі і г.д.), супрацоўнікі абанементнага аддзела запрашаюць усіх наведвальнікаў бібліятэкі за літаратурай па розных відах прыкладной творчасці: бісерапляценні, вышыўцы, вязанні, пляценні, складванні арыгамі, стварэнні ёлачных цацак сваімі рукамі, гатаванні незвычайных смачных страў і інш.

Таксама многім будуць цікавы і карысны кнігі з парадамі па самаадукацыі ў сферах медыцыны, стварэння і вядзення бізнэсу, фінансавай граматнасці, стылізацыі, мейк-апу, дэкарыравання памяшкання і г.д.

Тым, хто жадае правесці халодныя зімовыя вечары ў лампавай атмасферы – з кубкам кавы ды захапляльнай кнігай, якая дапаможа акунуцца ў свет чараўніцтва, кахання, філасофіі, дэтэктыву або любімай класікі – прапануецца падборка мастацкіх кніг, тэматычна звязаных са снежнай парой года, зімовымі святамі і магіяй.

На спецыяльна арганізаваным століку можна знайсці новую дзіцячую літаратуру, ад жывапіснасці і інтэрактыўнасці якой маленькія чытачы абавязкова застануцца ў захапленні.

Запрашаем за кнігамі ў абанементны аддзел па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.