Казкі Алены Масла

14 красавіка святкуе свой юбілей вядомая дзіцячая пісьменніца Алена Масла.

Добрыя, маляўнічыя казкі Алены Сцяпанаўны паспелі палюбіцца маленькім чытачам Беларусі. У дзіцячым філіяле часта праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай кнізе, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем слухаюць яе казкі.

Віншуем пісьменніцу з юбілеем і прапануем усім маленькім чытачам пазнаёміцца з яе займальнымі і цікавымі гісторыямі.

 

Масла, А. С. Балотныя прыгоды : цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Пачатковая школа, 2019. – 68, [3] .

Кніга прысвечана таямнічаму і захапляльнаму свету беларускіх балот. У займальнай форме аўтар знаёміць дзяцей з асаблівасцямі ўтварэння балот, іх відамі і значэннем у прыродзе, расказвае пра  жывёльны і раслінны свет балот. Разам з галоўнымі героямі кнігі – цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай – маленькія чытачы здзяйсняюць казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведваюць хатку баброў, высвятляюць, чаму ласі скідаюць рогі, аб чым трашчыць сарока  і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай.  На старонках кнігі чытачы знойдуць  простыя кулінарныя рэцэпты з ягад і грыбоў, а таксама настольную гульню “Балотныя прыгоды”.


Масла, А. С. Мяне завуць Лахнэска : казка / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2016. – 29, [2] с.

Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйдзецца даспадобы маленькім чытачам. Яны не толькі даведаюцца, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў падарожжа па марах і рэках, але і навучацца цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства. Бонус кнігі- фігуркі герояў казкі для хатняга тэатра.

 


Масла, А. С. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала : казачныя гісторыі з жыцця дапытлівай рапухі-вандроўніцы, расказаныя ёй самой / Алена Масла ; іл. М.Лось. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 86с.. – (Казкі ХХІ стагоддзя)

Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар… Героі казкі – “насельнікі” Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.


Масла, А. С. Вандроўка з божымі кароўкамі : казачная аповесць / Алена Масла. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 62с.      

Разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам хлопчык Данік выпрўляецца ў незвычайную вандроўку. Сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны паветраных замкаў, подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара, чакаюць хлопчыка наперадзе.

 

 


Масла, А. С. Таямніца закінутай хаты : казкі / Алена Масла ; [мастак Д. Чарняўская]. – Мінск : Звязда, 2021. – 109, [2] с.

Алена Масла спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах,  як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

 

 


Масла, А. С. Першая Прыгажуня : казкі / Алена Масла ; маст. Т.Шэлест. – Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 136с.

Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды i здарэннi. Гэта яшчэ i падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў. У гэтым  дапаможа пераканацца кнiгa “Першая Прыгажуня”. Казкi, якiя склалi яе, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага каралеўства; злых чараўнiках i высакародных рыцарах; самотным Вадзянiку; пра кветку альясу, якая пераехала у горад; гiсторыю з’яўлення зорак на небаcхiле…

 

З гэтымі і з іншымі творамі Алены Масла можна азнаёміцца ў дзіцячым філіяле (вуліца Савецкая, 25).

Яшчэ навіны: