80 мірных гадоў! Беларусь памятае!

Філіял “Мальская сельская бібліятэка-клуб” сумесна са школай № 1 рэалізуюць праект “80 мірных гадоў! Беларусь памятае”. Галоўная мэта якога – азнаямленне школьнікаў і моладзь з пераломнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і прапаганда подзвігу беларускага народа. Першым мерапрыемствам стаў урок мужнасці “Беларусь памятае!” Гаварылі аб дзецях-партызанах, якія мужна змагаліся разам з дарослымі. Таксама быў праведзены ўрок матэматыкі, дзе вучні рашалі тэкставыя тэматычныя задачы.

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці і выстава-экспазіцыя “Память бережно храним”. Чытачы ўшанавалі гераічны подзвіг народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, акунуліся ў гісторыю нашай краіны, а памяць загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання, запалілі лампадкі памяці.