Юбіляры сакавіка

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Ясюкайця Антона Аляксандравіча (1944 г., в. Навіянка Воранаўскага раёна – 2012 г.), беларускага мастака (жывапіс, графіка).


2 – 125 гадоў з дня нараджэння Міронскага Аляксандра Васільевіча (1899-1955 гг.), расійскага і беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. У 1953-1955 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


2 – 110 гадоў з дня нараджэння Бірычэўскага Аляксея Іванавіча (1914-1987 гг.), акцёра, заслужанага артыста Беларусі. У 1950-1984 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


4 – 230 гадоў з дня нараджэння Зарэмбы-Каліноўскага Феліцыяна Марціна (1794 г., Навагрудчына – пасля 1856 г.), асветніка, філосафа, доктара філасофіі.


4 – 70 гадоў з дня нараджэння Сільчанкі Мікалая Уладзіміравіча (1954-2022 гг.), беларускага правазнаўца, доктара юрыдычных навук, прафесара. У 1982-2014 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


5 – 75 гадоў з дня нараджэння Гулецкай Рэгіны Эдуардаўны (нар. у 1949 г., в. Пашкевічы Воранаўскага раёна), беларускага музычнага педагога, хормайстра. З 1980 г. – хормайстар народнай харавой капэлы настаўнікаў г. Гродна, з 1983 г. – яе мастацкі кіраўнік. У 1996-2009 гг. працавала дырэктарам сярэдняй школы № 36 г. Гродна.


7 – 125 гадоў з дня нараджэння Трусевіча Аляксандра Васільевіча (1899 г., в. Паланая Карэліцкага раёна – 1977 г.), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра артылерыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.


9 – 120 гадоў з дня нараджэння Бергмана Сцяпана Сямёнавіча (1904-2000 гг.), удзельніка рабочага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста, сакратара Гродзенскага падпольнага гаркама КПЗБ.


10 – 75 гадоў з дня нараджэння Крупніка Тадэвуша Антонавіча (нар. у 1949 г., в. Свіршчына Астравецкага раёна), беларускага медыка, выдатніка аховы здароўя Беларусі, урача Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра.


13 – 90 гадоў з дня нараджэння Кавалюк Аўгінні Трафімаўны (1934 г., в. Стральцы Гродзенскага раёна ­– 2007 г.), беларускай паэткі, перакладчыцы.


13 – 75 гадоў з дня нараджэння Двараніна Арсеня Міхайлавіча (нар. у 1949 г., в. Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен).


13 – 60 гадоў з дня нараджэння Місюлі Яўгена Мікалаевіча (нар. у 1964 г., Гродна), беларускага спартсмена (лёгкая атлетыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, заслужанага майстра спорту Беларусі, бронзавага прызёра чэмпіянатаў свету (1991 г., 1995 г.), сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1994 г.), чэмпіёна СССР (1989-1991 гг.) і СНД (1992 г.) па спартыўнай хадзьбе.


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Карповіча Святаслава Яўгенавіча (нар. у 1949 г., в. Глоўсевічы Слонімскага раёна), беларускага вучонага ў галіне дакладнай механікі, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.).


16 – 150 гадоў з дня нараджэння Южыка Паўла Фаміча (1874 г., в. Вётхава Смаргонскага раёна – 1944 г.), беларускага мастака, мастацкага педагога. У 1939-1944 гг. працаваў настаўнікам малявання ў Залескай школе на Смаргоншчыне.


18 – 130 гадоў з дня нараджэння Стаповіча (Стэповіча) Альбіна Мацвеевіча (1894 г., в. Барані Астравецкага раёна – 1934 г.), беларускага грамадска-палітычнага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўца.


18 – 70 гадоў з дня нараджэння Скамарошчанкі Анатоля Фёдаравіча (1954 г., Гродна – 2019 г.), беларускага дызайнера.


19 – 130 гадоў з дня нараджэння Мазалеўскага Івана Герасімавіча (1894 г., в. Ванілавічы Мастоўскага раёна – 1984 г.), беларускага народнага казачніка.


20 – 75 гадоў з дня нараджэння Гарадзецкага Алега Матусавіча (нар. у 1949 г.), фізіка, педагога. У 1980-1990 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


21 – 125 гадоў з дня нараджэння Ільінскага Міколы (Мікалай Канстанцінавіч; 1899 г., г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1943 г.), тэатральнага дзеяча, драматурга, акцёра, літаратара.


21 – 75 гадоў з дня нараджэння Красоўскай Людмілы Іванаўны (нар. у 1949 г., г. п. Любча Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне плазмахіміі, доктара тэхнічных навук.


21 – 70 гадоў з дня нараджэння Інькова Міхаіла Міхайлавіча (нар. у 1954 г., г.п. Зэльва), беларускага скульптара, архітэктара, аўтара твораў у манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры.


22 – 340 гадоў з дня нараджэння Гаўрыіла Беластоцкага (1684-1690 гг.), святога пакутніка-дзіцяткі Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 1944-1992 гг. мошчы святога знаходзіліся ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна.


22 – 100 гадоў з дня нараджэння Елкіна Івана Сяргеевіча (1924-1991 гг.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка медыцынскай службы, Героя Савецкага Саюза (1945 г.). Працаваў выкладчыкам ГрДМУ.


23 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіны Вольгі Уладзіміраўны (1899 г., г.п. Жалудок Шчучынскага раёна – 1980 г.), беларускай актрысы, педагога, народнай артысткі Беларусі.


27 – 110 гадоў з дня нараджэння Ляшэнкі Ларысы Дзмітрыеўны (1914-2004 гг.), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры БССР. Працавала кіраўніком харэаграфічнага калектыву і хору Гродзенскага абласнога палаца піянераў і школьнікаў у 1950-1953 і 1987-1988 гг., выкладчыкам харэаграфіі Гродзенскага культасветвучылішча ў 1953-1970 гг., кіраўніком і балетмайстрам ансамбля “Нёман” у 1971-1986 гг., балетмайстрам Гродзенскай філармоніі ў 1987 г., балетмайстрам ансамбля “Нёман” у 1990-1994 гг.


27 – 80 гадоў з дня нараджэння Дуброўшчык Вольгі Ільінічны (нар. у 1944 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1972 г. працуе ў ГрДМУ.


29 – 130 гадоў з дня нараджэння Фрыдмана Міхаіла Ізраілевіча (1894-1975 гг.), рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1959-1965 гг. працаваў рэжысёрам Слонімскага народнага тэатра.


31 – 70 гадоў з дня нараджэння Гачко Генадзя Аляксеевіча (нар. у 1954 г.), беларускага фізіка, педагога. З 1975 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.