Юбіляры красавіка

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Булдыкі Георгія Мітрафанавіча (нар. у 1946 г., в.Церабостынь Карэліцкага раёна), беларускага матэматыка, педагога, доктара педагагічных навук, прафесара.


3 – 75 гадоў з дня нараджэння Смольскага Рычарда Баляслававіча (нар. у 1946 г., Ліда), беларускага мастацтвазнаўца, тэатразнаўца, крытыка, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999).

 

 

 


4 або 17 – 125 гадоў з дня нараджэння Траяна Івана Сямёнавіча (1896, в.Малыя Азяркі Мастоўскага раёна – 1977), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра інжынерна-тэхнічнай службы, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

 

 

 


4 – 110 гадоў з дня нараджэння Багданчука Сяргея Яўхімавіча (1911, в.Касцяні Слонімскага раёна – 1933), дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, сакратара Слонімскага акружнога камітэта КСМЗБ у 1927 г.


7 – 110 гадоў з дня нараджэння Дыкмана Ісака Маркавіча (1911, Смаргонь – 2001), савецкага фізіка.


7 – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпанава Канстанціна Мікалаевіча (нар. у 1951 г.), музычнага педагога. У 1996-2011 гг. – дырэктар Лідскага дзяржаўнага музычнага вучылішча.


7 – 60 гадоў з дня нараджэння Рудзевіча Юрыя Рамуальдавіча (нар. у 1961 г., Ліда), спевака (бас), заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (1996).


8 – 80 гадоў з дня нараджэння Аляшкевіча Леаніда Аляксандравіча (1941, г.п.Любча Навагрудскага раёна – 2017), беларускага вучонага ў галіне гігіены, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя.


9 або 22 – 150 гадоў з дня нараджэння Іткінда Ісака Якаўлевіча (1871, Смаргонь – 1969), савецкага скульптара.


9 – 100 гадоў з дня нараджэння Фаціна Валянціна Васільевіча (1921 – 1944), капітана Чырвонай Арміі, Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). Пахаваны ў Скідзелі. 

 

 

 


9 – 100 гадоў з дня нараджэння Царова Аляксея Андрэевіча (1921 – 1978), савецкага акцёра, заслужанага артыста БССР. З 1953 г. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


10 – 120 гадоў з дня нараджэння Варановіча Канстанціна Аляксандравіча (1901 – 1943), першага старшыні Свіслацкага гарсавета.

 

 


10 – 100 гадоў з дня нараджэння Калмыкова Васіля Цімафеевіча                      (1921 – ?), беларускага  вучонага-юрыста, прафесара. З 1981 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Чыгрына Івана Пятровіча (1931 г., в.Чамяры Слонімскага раёна – 2006), беларускага літаратуразнаўца, паэта, крытыка.


11 – 75 гадоў з дня нараджэння Церабуна Уладзіміра Васільевіча (нар. у 1946 г., в.Несценяты Смаргонскага раёна), беларускага скульптара, графіка, жывапісца, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.


11 – 25 гадоў з часу стварэння біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння Медухава ў Зэльвенскім раёне (1996).

 

 

 


13150 гадоў з дня нараджэння Матулевіча Юрыя Баляслава (1871 – 1927), рымска-каталіцкага рэлігійнага дзеяча Заходняй Беларусі і Літвы.


1390 гадоў з дня нараджэння Давыдзёнка Васіля Фёдаравіча (1931 – 1990), гродзенскага архітэктара, аўтара праектаў дамоў у мікрараёнах Дзевятоўка і Фарты, па вуліцах Горкага і Урублеўскага і будынка Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.


13 – 30 гадоў з часу стварэння Гродзенскай дыяцэзіі, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-Каталіцкага касцёла ў Беларусі (1991).


14 – 80 гадоў з дня нараджэння Раксы Полы (нар. у 1941 г., Ліда), польскай актрысы тэатра і кіно.

 

 

 

 


14 – 75 гадоў з дня нараджэння Барташа Льва Георгіевіча (нар. у 1946 г., в.Княжаводцы Мастоўскага раёна), культурнага дзеяча. У 1991-2007 гг. – дырэктар Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек”.


16 – 160 гадоў з дня нараджэння Асаргіна Міхаіла Міхайлавіча (1861 – 1939), расійскага дзяржаўнага дзеяча. У 1903-1905 гг. – гродзенскі губернатар.

 

 

 


16 – 130 гадоў з дня нараджэння Варонкі Язэпа Якаўлевіча (1891 – 1952), беларускага палітычнага дзеяча, журналіста, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў таварыства “Бацькаўшчына” ў Гродне. У 1919 г. працаваў рэдактарам гродзенскай газеты “Беларускі народ”.


17 – 50 гадоў з дня нараджэння Саўко Уладзіміра Паўлавіча (нар. у 1961 г., в.Больнікі Навагрудскага раёна), беларускага педагога-метадыста, мовазнаўца, кандыдата педагагічных навук.


19100 гадоў з дня нараджэння Царова Аляксея Андрэевіча (1921 – 1978), заслужанага артыста БССР, акцёра Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра ў 1953-1978 гг.


21200 гадоў з дня нараджэння Малышэвіча Паўла Паўлавіча (1821, в.Багон Свіслацкага раёна – ?), паэта, публіцыста. Адзін з першых выступаў у друку ў абарону беларускай мовы. У 1833-1837 гг. – вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы.


21 – 100 гадоў з дня нараджэння Барцэвіча Вадзіма Паўлавіча (1921 – ?), беларускага літаратуразнаўца, педагога. З 1970 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


21 – 100 гадоў з дня нараджэння Селіванчык Наталлі Уласаўны (1921 – 2004), былога галоўнага ўрача Гродзенскай вобласці, Ганаровага грамадзяніна горада Гродна.

 

 


21 – 50 гадоў з дня нараджэння Амелькі Сяргея Уладзіміравіча (нар. у 1971 г., в.Міжава Мастоўскага раёна), беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта. Працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


24 – 100 гадоў з дня нараджэння Кірылюка Рыгора Іосіфавіча (1921 – 1982), беларускага філолага. У 1958-1981 гг. – загадчык кафедры замежных моў ГрДМІ.


24 – 80 гадоў з дня нараджэння Сушкевіча Уладзіміра Барысавіча (нар. у 1941 г.), беларускага мастака. У 1974 г. арганізаваў мастацкія майстэрні ў Ваўкавыску.


25 – 125 гадоў з дня нараджэння Буцко Марка Міхайлавіча (1896, Гродзеншчына – 1952), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.


26 – 70 гадоў з дня нараджэння Хілюты Уладзіміра Андрэевіча (нар. у 1951 г., в.Старынцы Бераставіцкага раёна), беларускага гісторыка, педагога. З 1976 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


27 – 175 гадоў з дня нараджэння Корвіна-Мілеўскага Ігната Оскаравіча (1846, аг.Геранёны Іўеўскага раёна – 1926), пісьменніка-мемуарыста, мастака, падарожніка, мецэната.

 

 

 


28 – 110 гадоў з дня нараджэння Каляды Васіля Рыгоравіча (1911, в.Кальчыцы Карэліцкага раёна – ?), актывіста КПЗБ, настаўніка. У 1959-1969 гг. – дырэктар дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.


28 – 75 гадоў з дня нараджэння Кавалёва Барыса Пятровіча (нар. у 1946 г.), беларускага псіхолага, педагога. З 1984 г. працуе ў ГрДМУ.


30 – 140 гадоў з дня нараджэння Журбы Янкі (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч; 1881 – 1964), беларускага паэта, перакладчыка, настаўніка. У 1914 г. працаваў настаўнікам у Карэлічах.

 

 


30 – 75 гадоў з дня нараджэння Базнікіна Юрыя Іванавіча (нар. у 1946 г., Ваўкавыск), беларускага дызайнера.


30 – 75 гадоў з дня нараджэння Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны (нар. у 1946 г., в.Уселюб Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара.