Экспедыцыя памяці
7 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” для вучняў 7 “Г” класа УА “Сярэдняя школа №5” была арганізавана і праведзена экспедыцыя памяці “По их судьбе прошла война”, прысвечаная Дню Перамогі. Падчас мерапрыемства вучні разам з бібліятэкарамі Васілеўскай А.І. і Карасевіч Ж.Л. успомнілі найбольш вядомыя імёны нашых землякоў, якія пакінулі свой след у Смаргонскім летапісе Вялікай Айчыннай вайны, пагарталі старонкі раздзела “Дарогамі герояў Смаргоншчыны”, змешчаныя на інтэрактыўным плакаце “Смаргоншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Увазе прысутных быў прадстаўлены відэаролік, створаны ў рамках абласнога патрыятычнага відэачэленджа “Имена Победы: Гуль Иосиф Юльянович”. Школьнікі мелі магчымасць праверыць свае веды з дапамогай інтэрактыўнай гульні “Смаргоншчына ў полымі вайны”. Дзеці прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Напішы пісьмо ветэрану”, выказаўшы словы ўдзячнасці ветэранам за перамогу і мірнае неба над галавой. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава “Вайны свяшчэнныя старонкі”.