Экскурсія з ноткай прыгод

На экскурсію ў аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі вучні сярэдняй школы № 4. У бібліятэцы яны сустрэлі героя кнігі Мікалая Носава – Нязнайку. Ён прыйшоў запісацца ў бібліятэку і ўзяць кнігі, але не ведаў правіла. Дзеці разам з бібліятэкарам успомнілі асноўныя правілы карыстання бібліятэкай, як патрэбна адносіцца да кніг.

Цікавасць выклікалі маляўніча аформленыя кніжныя выставы. Да адной з такіх выстаў, хлопчыкаў і дзяўчынак запрасіў наш герой. Ён звярнуў іх увагу на адну з шматлікіх кніг-юбіляраў. Гэта была кніга “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, якая адзначае сёлета 70-ці гадовы юбілей. Дзеці павіншавалі юбіляра, адказалі на пытанні віктарыны і атрымалі салодкія пачастункі ад героя кнігі.