Цёплым словам, добрай справай

У Міжнародны дзень інвалідаў, выказваючы сваю шчырую павагу  да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, бібліятэкі астравеччыны дзяліліся сваім цятлом і дабрынёй.

Супрацоўнікі філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” разам са сваімі памочнікамі сустрэліся з пастаяльцамі бальніцы сястрынскага догляду. Для старэйшых людзей былі падрыхтаваны  прыемныя падарункі з віншаваннямі, і, канешне, новыя кнігі.

З акцыяй “Спагада да бліжняга” бібліятэкар філіяла “Страчанская сельская бібліятэка-клуб” наведала людзей з інваліднасцю каб прапанаваць дапамогу, пагутарыць, успомніць маладосць.

Рабіць дабро так проста і прыемна!