Хвілінка бяспекі

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзілі хвілінку бяспекі “Как не стать жертвой насилия”. На пачатку мерапрыемства вядучая прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам адказаць на пытанне, што ж адбываецца ў нашым жыцці, чаму людзі сталі жорсткімі ў адносінах адзін да другога і прапанавала паглядзець сацыяльны ролік “Насилие против детей”, які распавёў аб тым, што такое насілле, якія віды існуюць, якую адказнасць нясуць тыя, хто здзяйсняе насілле супраць дзяцей.

Пасля хлопцы і дзяўчаты з прапанаваных выказванняў аб дабрыні, міласэрнасці, спагадзе абралі тыя, якія найбольш блізкія і зразумелыя. Дзеці разважалі аб тым, як яны разумеюць гэтыя паняцці, удзельнічалі ў гульні “Катастрофа”, адказвалі на пытанні, тлумачылі свае дзеянні, чаму яны зрабілі менавіта такі выбар. Госці бібліятэкі замацавалі веды аб сваіх правах, зрабілі вывад аб тым, што, дзе пануе любоў, міласэрнасць і спагада, няма месца насіллю, жорсткасці і слязам.