Урок ведаў

На першы ў гэтым навучальным годзе ўрок да вучняў сярэдняй школы №1 г. Астраўца наведалася бібліятэкар філіяла “Мальская сельская бібліятэка-клуб”, якая правяла сустрэчу пад назвай “Дзень добры, свята ведаў!”

Вучні з захапленнем прымалі ўдзел у займальнай гульні “Падарожжа ў краіну ведаў”, дзе ім прыйшлося праявіць кемлівасць і ўспомніць атрыманыя раней веды, каб адказаць на пытанні. Госця нагадала, што бібліятэка іх верны сябра і памочнік у навуцы.