Традыцыі продкаў – нашае багацце
Пра традыцыі продкаў, быт, святы, народную духоўную спадчыну беларускай зямлі гаварылі на фальклорнай гадзіне “Скарбы зямлі роднай” у філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка”.
Бібліятэкар засяродзіла ўвагу на міфалагічных уяўленнях, звязаных з прадметамі побыту, посудам, вопраткай і інш., і прааналізавалі асобныя прадметныя атрыбуты. Прысутныя прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах. Была падрыхтавана кніжная выстава “Скарбы зямлі маёй”.