Табою дыхаю, мой край, праменным сонейкам сатканы!

У студзені споўнілася 85 гадоў з дня ўтварэння Слонімскага раёна. З гэтай нагоды для чытачоў філіяла “Дзіцячая раённая бібліятэка” супрацоўнік бібліятэкі правяла краязнаўчыя чытанні “Табою дыхаю, мой край, праменным сонейкам сатканы”.

Дзяці пазнаёміліся з багатай гісторыяй Слонімскага краю, даведаліся пра знакамітых і таленавітых людзей са Слонімшчыны, праслухалі агляд краязнаўчай літаратуры, дзе раскрываецца гісторыя роднага краю: і старажытная, і больш сучасная. І, вядома ж, мілагучнай песняй гучалі вершы пра родны край, пра сваю маленькую радзіму паэтаў са Слонімшчыны Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Анатоля Іверса, Ірыны Войтка і інш.

Працягваецца жыццё, працягваецца гісторыя Слонімскага раёна. На перадзе будучыня, якую будуць будаваць юныя слонімскія жыхары. Як пажаданне, гучала для іх слова слонімскага паэта Гальяша Леўчыка:

“Ідзі і сей!

Праўдзіва зерне сей –

Зярняты добрай мудрай думкі

На полі родным шмат развей –

Ідзі і сей!”