Скарбонкі беларускай літаратуры
Для таго, каб беларуская кніга заняла належнае месца ў жыцці дзяцей і каб абудзіць у іх жаданне звярнуцца да скарбонкі беларускай літаратуры, быў распрацаваны ў філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» новы праект па папулярызацыі беларускай літаратуры «Да роднай мовы крок зрабі».
Бібліятэкар сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Ярмак, бібліятэкар школьнай бібліятэкі Вольга Мільдзюк падрыхтавалі для дзяцей акцыю «Давайце чытаць беларускую кнігу». Мэта якой – заахвоціць да беларускай кнігі, пазнаёміць з беларускамоўнымі аўтарамі, паглыбіць веды аб творчасці класікаў беларускай літаратуры.