Свята вясны!

На літаратурную праграму “Женщина – душа Вселенной” у Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Прыгожай палове чалавецтва былі прысвечаны паэтычная, мастацка-жывапісная, музычная старонкі святочнай праграмы. Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя аб’яднала вялікую колькасць серыйных, мастацкіх выданняў, рэпрадукцыі карцін, паэтычныя зборнікі. Гучалі лірычныя вершаваныя радкі паэтаў розных эпох. Навучэнцы вызначалі мужчынскае і жаночае аўтарства твораў, адгадвалі вядомыя жаночыя партрэты і іх мастакоў. Цікавым падаўся квіз “Чароўныя дамы” і кіна-квіз “Фільм па мелодыі”.

У маляўніча аформленай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі свята вясны сустракалі дзяўчынкі СШ № 1. Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача запрасіў на конкурсна-гульнёвую праграму “А ну, дзяўчынкі!” Весела і цікава прайшлі конкурсы “Салон прыгажосці”, “Гаспадынька”, “Майстрыха” , “Урок этыкета”. Па заканчэнні гульнёвай праграмы дзяўчынкі атрымалі падарункі.