Свята вопыту і мудрасці

Дзень пажылых людзей – асаблівае свята, якое нагадвае аб важнасці жыццёвага вопыту і мудрасці. Спакон вякоў да людзей сталага веку адносіліся з павагай, стараліся агарнуць іх апекай. Добрай традыцыяй стала штогод наведваць пажылых людзей аддзялення сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы напярэдадні  свята.

Бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” правяла гадзіну дабра  “Долголетие в добром здравии” і павіншавала пастаяльцаў бальніцы з добрым і светлым святам, уручыла  паштоўкі.

Гледзячы на пажылых людзей, не перастаеш здзіўляцца іх аптымізму, уменню цешыцца кожнаму пражытаму дню і быць удзячнымі за пражытыя гады.