Радзімы кут, дзе маю гонар жыць!

У аграгарадку Азярніца адбылося брэндавае свята пад назвай «Радзімы кут, дзе маю гонар жыць». Адкрыла мерапрыемства дырэктар Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа Гайдук Тамара Батыраўна. На свяце прагучала шмат добрых песень, гучалі вершы мясцовых аўтараў. Вельмі парадавала прысутных выступленне маленькіх зорачак. Пасля заканчэння мерапрыемства кожны меў магчымасць набыць дары зямлі, што былі прадстаўлены на святочных сталах кірмашу. Мерапрыемства было арганізавана пры актыўным удзеле работнікаў Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа.