Праз стагоддзі, праз гады

Раённая бібліятэка далучылася да агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бібліятэка падрыхтавала тэматычную пляцоўку “Праз стагоддзі, праз гады – памятаеце!” На арганізаванай кніжнай выставе ўвазе гасцей былі прадстаўлены мастацкія і дакументальныя кнігі ваеннай тэматыкі. У прысутных асаблівай увагай карысталася фотазона, а каб адчуць атмасферу таго часу супрацоўнікі бібліятэкі пабывалі ў ролі партызанаў, медсясцёр ваеннага шпіталя.