Прававы лекторый “Асновы грамадзянскага права”
У Навагрудскай раённай бібліятэцы вучні сярэдняй школы № 3 прынялі ўдзел у прававым лекторыі “Асновы грамадзянскага права”, рэалізаванага ў межах сумеснага праекту “Знать закон смолоду”. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з крыніцамі грамадзянскага права, разгледзелі віды суб’ектаў грамадзянскіх праваадносін, даведаліся, якія бываюць тыпы праваадносін. Таксама моладзь вызначыла паняцце грамадзянскага права, як галіны права і адзначылі, для чаго патрэбна грамадзянскае права, чым грамадзянскае права адрозніваецца ад іншых галін права. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны “Усё аб праве”. Падчас выканання інтэрактыўных заданняў рознай складанасці вучні прадэманстравалі свае веды аб правах і відах юрыдычнай адказнасці.