Песня сэрца – мая Беларусь

2024 год – аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам якасці. У філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “Песня сэрца – мая Беларусь”.

Пагаварылі аб славутасцях Беларусі, аб архітэктурных помніках і сядзібах. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне, падчас якой успомнілі імёны знакамітых людзей, якія праславілі нашу малую радзіму, а таксама факты іх біяграфіі. Даведаліся пра вядучыя беларускія прадпрыемствы, вядомыя ва ўсім свеце. У канцы школьнікаў пазнаёмілі з матэрыяламі кніжнай выстаўкі “Якасць для будучыні!”