Першы ўрок беларусазнаўства

Бібліятэка распачала разам з вучнямі гімназіі № 1 працаваць над творчым грамадска-патрыятычным праектам “КЛАСныя сустрэчы ў бібліятэцы”.

З чаго пачынаецца любоў да радзімы? Напэўна, з роднай мовы, таму першы урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я” быў праведзены на беларускай мове і быў прысвечаны нашай краіне. Вучням распавялі пра хараство прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей Бацькаўшчыны.

Бібліятэкары падрыхтавалі незвычайную кветку, у якой пад кожным пялёсткам былі заданні і падказкі. Вучні, адкрываючы пялёсткі, выконвалі розныя заданні: былі “перакладчыкамі”, разгадвалі рэбусы і загадкі, адказвалі на самыя цікавыя і складаныя пытанні, успаміналі знакамітых людзей.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім прысутным захаваць назаўсёды гонар, павагу, любоў да роднай зямлі, якая іх гадуе і стварае ўмовы для шчаслівай будучыні.