Па старонках гісторыі
Да 80-годзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла пазнавальна-творчая гадзіна “Гартаючы гісторыі старонкі”.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат карыснай інфармацыі пра нашу вобласць: з якімі краінамі яна мяжуе, колькі раёнаў уваходзіць у яе склад, якія самыя буйныя гарады, пра прыродныя багацці, эканамічнае развіццё і г.д. Прысутныя паглядзелі прэзентацыю пра Гродзенскую вобласць. Была і хвілінка творчасці, дзе ўсе разам малявалі замкі Гродзеншчыны і рабілі макет з каменняў і цацак.