Патрыятычная акцыя-пажаданне «Зорка Памяці – Зорка Перамогі»

Каманда бібліёбуса Навагрудскай раённай бібліятэкі 22 красавіка ў гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ладзіла патрыятычную акцыю-пажаданне «Зорка Памяці – Зорка Перамогі». Чытачы з аддаленых вёсак Зенявічы, Марцулі, Пліса2, Пліса1, Ляхавічы2 і Ляхавічы1 напісалі шмат добрых слоў на Зорцы Пажаданняў. Кожны чытач атрымаў кніжную закладку з нагоды юбілейнай даты, бібліятэкары таксама прадставілі новыя кніжныя выданні да 80-годдзя Вялікай Перамогі.