Народным традыцыям жыць!

Народным традыцыям жыць!

У філіяле “Беняконская сельская бібліятэка” прайшло падарожжа “Народным традыцыям жыць і дужэць”.

Бібліятэкар запрасіла вучняў ДУА “Беняконская сярэдняя школа”. Дзеці пазнаёміліся з беларускай нацыянальнай культурай, беларускiмi традыцыямi і фальклорам. Таксама маленькія чытачы прынялі ўдзел у гульнях “Ручаёк”, з дапамогай клубкоў нітак выцягвалі з вярэнькі (музейнага экспаната) кніжачкі з беларускімі народнымі казкамі, праявілі кемлівасць у галіне літаратуры, культуры, гісторыі. З задавальненнем падзяліліся звычаямі, якія ёсць у іх сем’ях і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.