Наркотыкі. Гісторыя без працягу

У Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Наркотыкі. Гісторыя без працягу”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы другога курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Дыялогавая пляцоўка раскрыла наркаманію як страшную хваробу сучаснасці, бібліятэкар расказаў, што такое наркотыкі і як яны ўплываюць на здароўе чалавека, пра механізм узнікнення наркатычнай залежнасці (першыя яе прыкметы), партрэт наркамана, фарміраванне навыкаў адмаўлення ад наркотыкаў, а таксама, якую чалавек нясе крымінальную адказнасць за ўжыванне наркотыкаў.

Юнакі і дзяўчаты разгадалі тэматычную крыжаванку, а таксама ўзгадалі і паразважалі, якія пазітыўныя эмоцыі і памкненні крадуць наркотыкі, адказалі на пытанні віктарыны “Антынаркатычны лікБЕЗ”. Увазе навучэнцаў была прапанавана кніжна-інфармацыйная выстава, дзе былі прадстаўлены прафілактычныя матэрыялы, навуковая і мастацкая літаратура, якія тычацца праблемы наркаманіі.