Над Нёманам

Ажэшка, Э. Над Нёманам : раман ; Gloria victis : навелы / Эліза Ажэшка ; пер. з бел. мовы Анатоля Бутэвіча ; прадм. Святланы Воцінавай; навук. рэд. Іван Саверчанка. – Минск: Беларуская навука, 2020. –  829с.- (Беларуски книгазбор: БК. Серыя І, Мастацкая літаратура).

У 2000 годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшаў аднатомнік выбраных твораў сусветна вядомай гродзенскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі (з дому Паўлоўскай), дзе былі надрукаваны тэматычна звязаныя з Беларуссю аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам», вялікі нарыс «Людзі і кветкі над Нёманам» і апавяданні. Але з-за абмежаванасці аб’ёму кнігі ў яе нельга было ўмясціць самы значны твор пісьменніцы – раман «Над Нёманам», а таксама цыкл навел пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі «Gloria victis» («Слава пераможаным»). Цяпер, праз 20 гадоў, гэтыя творы, нарэшце, публікуюцца ў дадзеным томе. Яны разам з памянёнымі аповесцямі і апавяданнямі даюць найбольш  поўнае ўяўленне пра творчасць нашай знакамітай зямлячкі.

За кнігай звяртайцеся ў юнацкі філіял: вул. Ажэшкі, 17.