Міні-турнір «Такая розная Беларусь»
16 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла міні-турнір «Такая розная Беларусь», прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Удзел у турніры прынялі навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Юнакі і дзяўчаты ў складзе трох каманд спаборнічалі ў лепшым веданні гісторыка-культурных славутасцяў нашай краіны. Навучэнцы пазнаёміліся з легендамі і таямніцамі беларускіх замкаў. Выканалі інтэрактыўнае заданне «Гэта што за славутасць Беларусі?», а таксама выявілі лепшых знаўцаў знакавых архітэктурных і культурных аб’ектаў Навагрудчыны. Каманды атрымалі прыемныя прызы.
Падчас мерапрыемства дзейнічала тэматычная кніжная экспазіцыя, цэнтральнае месца на якой заняло новае выданне «Нацыянальнага атласа Беларусі». Спадзяемся, што міні-турнір «Такая розная Беларусь» натхніў удзельнікаў на займальныя падарожжы па нашай сінявокай краіне.