Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў

Штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў з фашысцкіх канцлагераў. У філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” прайшла акцыя-ўспамін вязняў канцлагераў “Дом без адзіноты”. Падчас мерапрыемства гаварылі аб тых страшных зверствах, якія фашысты чынілі над мірнымі людзьмі. Дзеці наведалі помнік на магіле расстраляных яўрэяў, усклалі кветкі.

У памяць аб загінуўшых і тых, хто выжыў, у філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “…Ад, под колючей проволокой”, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Падчас сустрэчы прагучала шмат кранальных слоў, успамінаў, вершаў.