Мой лёс, мая дарога…
“Мой лёс, мая дарога…”
Паэзія…
Мой лёс,
Мая дарога,
Ты зоркай будзь у самы цяжкі час.
Не пакідай мяне, мая трывога,
Каб прысак сэрца
Раптам не пагас.
Менавіта з такіх слоў пачаўся літаратурны партрэт “Мой лёс, мая дарога…” ў філіяле “Стралецкая сельская бібліятэка” 22 жніўня, які быў прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Ірыны Данік, вядомай беларускай паэткі, члена Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, жыццё і дзейнасць якой звязана з Мастоўшчынай і в. Стральцы.
На мерапрыемства былі запрошаны людзі сталага ўзросту. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Ірыны, расказала пра калектыўныя зборнікі, у якіх надрукаваны вершы паэткі, і прачытала некалькі яе вершаў, а таксама пазнаёміла з альбомам “Паэтэса прынеманскага краю”.
Сваімі ўспамінамі пра Ірыну Мікалаеўну падзялілася яе родная сястра Ясевіч Марыя.
У заключэнні мерапрыемства ўсе прысутныя паглядзелі відэапрэзентацыю “Радком сваім яна край праславіла”.
У вёсцы Стральцы Ірыну Мікалаеўну ведаюць і памятаюць, як таленавітага, шчырага і добразычлівага чалавека, якая ў сваім вершы пісала:
Мая паэзія…
Ты – ўсюды
У бляску солнца
І вачах.
Гучыш усім,
Хто сэрцам шчырым
Тваей кранаецца струны.