Матулі ад усяго сэрца
“Табе, матуля!” – пад такой назвай прайшоў майстар-клас па вырабу віншавальных паштовак у філіяле “Палушская сельская бібліятэка-клуб”.
Мерапрыемства было прысвечана Дню маці. Прысутныя ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, зачытвалі вершы, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на свеце – Маці. У канцы сустрэчы прайшоў майстар-клас па вырабу віншавальных паштовак, якія дзеці з радасцю панеслі ў падарунак сваім мамам.