Літаратурнае інфарм-дасье «Янка Нёманскі – ад Нёмана»
15 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў трэцяга курса гандлёва-эканамічнага каледжа на літаратурнае інфарм-дасье «Янка Нёманскі – ад Нёмана», прысвечанае 135-годдзю ўражэнцу Навагрудчыны, празаіку, публіцысту, вучонаму-эканамісту, грамадскаму дзеячу і акадэміку АН Беларусі.
Янка Нёманскі — літаратурны псеўданім Івана Андрэевіча Пятровіча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Малой радзімай для яго стала вёска Шчорсы Навагрудскага раёна.
Бібліятэкар прадставіла старонкі жыццёвага і творчага лёсу пісьменніка-юбіляра. Асаблівая ўвага была звернута на тое, што ў асобе Янкі Нёманскана спалучаецца і вучоны, і пісьменнік, а менавіта, гэты факт наклаў свой адбітак на яго мастацкую творчасць.
Праз інтэрактыўныя заданні юнакі і дзяўчаты назнаёміліся з персаналіямі літаратурнага краязнаўства Навагрудчыны, пашырылі веды пра творчую спадчыну Я. Нёманскага.