Літаратурнае падарожжа Беларускай казкі праменьчык залаты»

13 студзеня ў філіял «Гарадская бібліятэка № 2» упершыню наведаліся выхаванцы 6 групы ДУА «Дзіцячы сад № 18 г. Слоніма». Загадчык бібліятэкі Гурская А. М. правяла экскурсію ў зале абанемента, пазнаёміла з самымі незвычайнымі кнігамі фонда. Бібліятэкар Кацярына Бакун правяла літаратурнае падарожжа «Беларускай казкі праменьчык залаты». Казачная карусель закружыла дзяцей у віхры загадак, гульняў і вясёлых конкурсаў па беларускім народным казкам: пагулялі ў гульню-імітацыю, а таксама паслухалі казку ўслых «Хто жыве ў двары?», пазнавалі казкі па урыўку. У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі беларускую народную казку «Піліпка-сынок», мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжкамі выставы «Беларуская казка – розуму падказка».  Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак расфарбоўкі па гэтай тэмытыцы.