Любімыя пісьменнікі дзяцей

Напярэдадні Сусветнага дня пісьменніка ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшло літаратурнае падарожжа “Любімыя пісьменнікі дзяцей”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы № 5.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што дзень пісьменніка адзначаецца 3 сакавіка, пачынаючы з 1986 года. Пры дапамозе электроннай прэзентацыі “Партрэтная галерэя” яны пазнаёміліся з біяграфіямі любімых дзіцячых пісьменнікаў.

Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў літаратурных  гульнях: “Выпраў памылкі твораў”, “Адгадай, хто сказаў”, віктарыне “Па старонках любімых кніг”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што чытанне патрэбная, цікавая і карысная справа.