Конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” для навучэнцаў ДУА “СШ №8 імя В.Ф.Казакова” 1 “В” класа правяла конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”. Спачатку ўдзельнікі адказвалі на пытанні “Што для мяне Беларусь?”, “За што я люблю сваю краіну?”, “Чаму яна так называецца?”, складалі пазлы “Сімвалы краіны”.

У сваіх малюнках дзеці адлюстравалі сінявокую, працавітую, цудоўную, прыязную, шчодрую, талерантную, гераічную краіну – Беларусь. Самыя цікавыя малюнкі былі адзначаны граматамі.