Карысныя часы ў бібліятэцы

Пра шкоду курэння нагадалі ў філіяле “Кямелішкаўская сельская бібліятэка”.

Для юных чытачоў бібліятэкар правяла гутарку “Курыць – здароўе губіць”. Прысутныя даведаліся пра страшныя вынікі звычкі, аб тым, што людзі, якія кураць, прыносяць шкоду не толькі сабе, але і навакольным. Дзеці выказалі меркаванне, чаму чалавек мусіць адмовіцца ад курэння. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі памяткі.

У рамках Сусветнага дня адмовы ад курэння ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла размова-абмеркаванне “Асцярожна! Шкодныя звычкі”.

Бібліятэкар расказала аб шкодзе тытуню і яго ўплыве на здароўе чалавека. Прысутныя паразважалі, што трэба рабіць, каб быць здаровым, прачыталі і паразважалі над прыказкамі, прымаўкамі пра курэнне. Было праведзена анкетнае апытанне школьнікаў “Маё стаўленне да курэння”.

“Падольская сельская бібліятэка-клуб” таксама правяла карысную інфармацыйную гадзіну. Тэма мерапрыемства – “Як распазнаць гвалт?” Чытачы абмяркоўвалі, як распазнаць гвалт і куды звяртацца пацярпелым. Бібліятэкар давала рэкамендацыі, тлумачыла як сябе паводзіць з незнаёмцамі, паўтарылі правілы бяспекі дома, на вуліцы.