Калейдаскоп фактаў

Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала навучэнцам першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа калейдаскоп цікавых фактаў “Гаворыць навука! Вялікія адкрыцці і вынаходніцтвы”.

Бібліятэкары расказалі пра гісторыю Дня навукі,  пра ролю навукі ў лёсе чалавецтва і асобнага чалавека, пра важныя вынаходніцтвы і іх вынаходнікаў і адкрыцці, якія змянілі свет. Пазнавальна прайшло заданне-пошук “Адгадай вынаходніцтва”. Дзяўчаты разам з абраным экспертам вызначалі геніяльныя адкрыцці і вынаходствы, якія якасна змянілі жыццё і быт людзей. Да правільнага адказу навучэнцы прыходзілі з дапамогай ілюстрацый вынаходніцтваў на момант іх з’яўлення. Віктарына “Навуковае кола” таксама адкрыла шэраг цікавых фактаў.

Кніжная экспазіцыя пазнаёміла з працамі беларускіх навукоўцаў, цікавымі серыямі, біяграфічнай літаратурай пра айчынных і замежных вучоных у розных галінах ведаў.