З любоўю да дзяцей
Паэтычны марафон “З любоўю да дзяцей” да 105-годдзя з дня нараджэння Авяр’яна Дзеружынскага, дзіцячага паэта прайшоў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка”.
Дзеці пазнаёміліся з вершамі паэта, даведаліся пра яго жыццё і творчы шлях. Самі з задавальненнем пачыталі найбольш вядомыя і цікавыя вершы. А таксама прайшлі невялікія іспыты, звязаныя з творамі аўтара: гульня “Шыфравальшчыкі”, “Рвачы”, “Пра які твор ідзе гаворка”, “Чытачы” і іншыя.