Зоркай свеціцца імя тваё, Еўфрасіння
На пазнавальную сустрэчу пад назвай “Зоркай свеціцца імя тваё, Еўфрасіння” філіял “Гарадская бібліятэка № 3” запрасіў вучняў са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”. Мерапрыемства было прысвечана Дню памяці Еўфрасінні Полацкай, ігуменні Полацкай.
Настаяцель прыхода храма Ператварэнні Гасподняга, айцец Анатоль Рэзановіч расказаў прысутным пра жыццёвы і духоўны шлях Еўфрасінні, адказаў на пытанні дзяцей. Бібліятэкары правялі агляд літаратуры.