Дзікунка

Ажэшка, Э. Дзікунка : раман XIX стагоддзя і як яго сёння чытаць / Эліза Ажэшка ; пераклад з польскай і каментары, [уступ] Святланы Воцінавай. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 463, [2] с. ББК 84(4Пол)

Раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка» ў ХІХ стагоддзі быў названы «кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін», з прымітыўным стылем, які «ледзь адпавядае мастацкаму твору». У ХХ стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра «самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман».

“Дзікунка” – гісторыя кахання, якое разгарэлася паміж свецкім цынікам і ўзнёслай “схімніцай”. Яна – багатая спадчынніца, якая не лічыць сябе такой, бо спадчына яе, паводле яе ж ідэі, павінна служыць людзям. Ён – рафінаваны дэкадэнт, які ў ранг найвышэйшых сваіх заслуг узнімае цывілізаванасць. Яна ўсю сябе аддае добрым справам у памяць брата, які памёр ў ссылцы пасля паўстання, ён – удасканальванню мастацтва паляпшэння жыцця для сябе і сабе падобных. Ён прапаноўвае  ёй адмовіцца ад усяго, што стаіць паміж імі, дзеля таго каб быць разам, але сам ні ў чым сабе адмовіць не можа. Яна сваё асабістае шчасце з ціхім плачам кладзе на алтар агульнай ідэі.

Што можна сказаць пра гэты твор ў ХХІ стагоддзі? Чытачы знойдуць у кнізе тое, што дадала Святлана Воцінава. А гэта — даследаванне акалічнасцей напісання, пераклады лістоў і артыкулаў, пад адной вокладкай размясціла меладраму і нон-фікшн. А таксама ператварыла кнігу ў квест, зрабіўшы чытача героем сюжэта.

Гэту кнігу можна ўзяць у аддзеле выданняў на замежных мовах па адрасе: вул. Ажэшка, 17 (другі паверх).