Дзень лясоў

У Міжнародны дзень лясоў бібліятэкар філіяла “Падольская сельская бібліятэка-клуб” правяла завочнае падарожжа “Лясныя звяры – казачныя героі”.

Школьнікі пабывалі ў дзіўным свеце дзікай прыроды: на вадаёме, у полі, у лесе і на палянцы, дзе адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, прыпаміналі правілы паводзін у лесе. Напрыканцы мерапрыемства прынялі ўдзел у конкурсе “Збяры турыста”.

У філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” адбылася экалагічная гадзіна “Прогулка в парке и лесу”. Бібліятэкар расказала дзецям як прачынаецца прырода ранняй вясной. Растлумачыла чаму нельга ні ў парку, ні ў лесе ламаць галінкі дрэў, разбураць гнёзды, мурашнікі, ірваць з коранем кветкі, пакідаць за сабой смецце, паліць. Зрабіла агляд літаратуры па экалагічнай тэме. Усе разам узялі шэфства над бэзам, ачысцілі ад сухіх галінак і будуць назіраць, як яна прачынаецца пасля зімы.