Гродзеншчына – зямля твая і мая!

Гістарычны агляд “Гродзеншчына. Зямля твая і мая” да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці правялі для выхаванцаў дзіцячага садка ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка”.

Разам з бібліятэкарам дзеці здзейснілі невялікае падарожжа па нашай роднай краіне Беларусі, пазнаёміліся са славутасцямі Гродзенскай вобласці – гэта помнікі культуры і архітэктуры, музыка, літаратура, звычаі і традыцыі людзей, якія пражываюць на тэрыторыі гэтай вобласці, разглядалі карту Гродзенскай вобласці. Дзеці з задавальненнем разглядалі кнігі і альбомы, прысвечаныя Гродзеншчыне.